Беларускі школьнік стаў чэмпіёнам Еўропы па шахматах
13 июня 2019

Беларускі школьнік стаў чэмпіёнам Еўропы па шахматах

Беларускі школьнік стаў чэмпіёнам Еўропы па шахматах у сваім узросце. Чэмпіянат Еўропы па шахматах сярод школьнікаў прайшоў у румынскім горадзе Мамая. У групе юнакоў да 13 гадоў, у якім спаборнічалі 43 удзельніка з 10 краін, пераможцам стаў Ягор Сіліч з Віцебска. Ён набраў 7,5 ачкоў з 9 магчымых. У гэтым годзе Ягор Сіліч стаў чэмпіёнам Беларусі сярод юнакоў да 16 гадоў і пераможцам першынства свету сярод школьнікаў да 13 гадоў. У жніўні ён прадставіць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па шахматах сярод юнакоў у Браціславе.
Фота: скрыншот з тэлеканала СТВ.