Беларусы зноў самыя хуткія на гонцы ў Афрыцы
16 апреля 2019

Беларусы зноў самыя хуткія на гонцы ў Афрыцы

Беларусы сталі першымі на трэцім этапе ралі-рэйду ў Марока. У трэці дзень гоншчыкі праехалі 372 км па перасечанай мясцовасці.  Экіпаж Аляксея Вішнеўскага паказаў лепшы час - 4 гадзіны 51 хвіліну. Яго партнёр па камандзе Сяргей Вязовіч прыехаў пятым. Чацвёрты спецучастак будзе адным з самых працяглых - 425 км. Таксама арганізатары абяцаюць шмат хуткасных адрэзкаў, на якіх трэба будзе праявіць пілоцкія навыкі. Ралі-рэйд будзе доўжыцца да 20 красавіка.