BelToll на месяц вызваліць ад аплаты малатанажныя ТС
17 апреля 2019

BelToll на месяц вызваліць ад аплаты малатанажныя ТС

BelToll з 10 чэрвеня па 10 ліпеня вызваліць ад аплаты малатанажных транспарт. Гаворка аб транспартных сродках з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны з прычэпамі. Калі ж у вадзіцеляў такіх ТС ужо ёсць дамова і яны будуць рухацца па платных участках дарог у перыяд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня, спісання грошай з рахунку не будзе. Аднак прыладу электроннай аплаты ўсё роўна рэкамендуюць змясціць у ахоўную ўпакоўку (металізаваны пакет) - каб ня спрацоўваў гукавы сігнал.
Фота: SPUTNIK Belarus.