МАЗ Вішнеўскага выйграў шосты этап Morocco Desert Challenge
19 апреля 2019

МАЗ Вішнеўскага выйграў шосты этап Morocco Desert Challenge

Беларускі экіпаж МАЗа пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага выйграў шосты этап ралі-рэйда Morocco Desert Challenge. Этап уключаў 324 км па пясках, дзюнах і каньёнах. МАЗы пераадолелі спецучастак без паломак і пакінулі далёка ззаду сапернікаў. Самым хуткім аказаўся Аляксей Вішнеўскі, на дзве хвіліны ад яго адстаў капотны МАЗ Сяргея Вязовіча. На трэцім месцы - пілот з Нідэрландаў Петэр Верслейс з 15-хвілінным адставаннем.
У генеральнай класіфікацыі грузавікоў лідзіруе Сяргей Вязовіч. Капотны МАЗ ідзе з 30-хвілінным адрывам ад бліжэйшага праследніка. У першую пяцёрку увайшоў і Аляксей Вішнеўскі, якога ад лепшага часу аддзяляе 45 мін.
Сёмы дзень абяцае быць адным з самых напружаных.