МАЗ Вязовіча ўзначаліў агульны залік ралі ў Марока
18 апреля 2019

МАЗ Вязовіча ўзначаліў агульны залік ралі ў Марока

Беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча выйшаў у лідэры грузавікоў ралі-рэйда Morocco Desert Challenge. На пятым этапе гоншчыкі пераадолелі зыбучыя пяскі і першыя буйныя дзюны. Сяргей Вязовіч на капотным МАЗе ішоў першым большую частку заезду, але бліжэй да фінішу знізіў тэмп і перамясціўся на другое месца. Праблем з тэхнікай не ўзнікала, - распавёў Вязовіч. У агульным заліку грузавікоў капотны МАЗ па выніках пяці этапаў займае першую пазіцыю.
Яшчэ адзін беларус Аляксей Вішнеўскі прайшоў пяты этап таксама на высокай хуткасці, фінішаваўшы чацвёртым. Яго экіпаж падняўся на сёмае месца.
Працягласць шостага спецучастка - 324 км. Арганізатары падрыхтавалі гоншчыкам пяскі, дзюны і каньёны.