На Віцебшчыне юны злодзей замятаў сляды воцатам
12 июня 2019

На Віцебшчыне юны злодзей замятаў сляды воцатам

Найвялікшы канспіратар! У Ліёзненскім раёне выпускнік школы абакраў сельскую краму. Зрабіў ён гэта ноччу акурат пасля выпускнога. Пранік у прыватную краму ў аграгарадку, скраў каля 2 800 рублёў з касы і некалькі блокаў цыгарэт. Пры гэтым хлопец старанна паклапаціўся пра ўтойванне слядоў. Ён забраў жорсткі дыск з сістэмы відэаназірання, спаліў пальчаткі і красоўкі, у якіх арудаваў. Для мацнейшага эфекту - абліў магазін воцатам. 17-гадовы юнак быў упэўнены, што яго не знойдуць. Аднак раніцай міліцэйскі сабака хутка адшукаў злодзея па ... ўедлівым водары воцата.