Прэзідэнт Беларусі заўтра звернецца з Пасланнем да народа
18 апреля 2019

Прэзідэнт Беларусі заўтра звернецца з Пасланнем да народа

Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Прэзідэнт акрэсліць акцэнты сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Не застануцца без увагі і тэмы, якія падказалі самі беларусы. Кіраўнік дзяржавы пракаменціруе пытанні, якія паступілі перад «Вялікай размовай». Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Пачатак у 10.30.