У Мінск едзе унікальная калекцыя алімпійскіх артэфактаў
14 июня 2019

У Мінск едзе унікальная калекцыя алімпійскіх артэфактаў

У Мінску да II Еўрапейскіх гульняў пакажуць найбуйнейшую ў свеце калекцыю алімпійскіх узнагарод. Збор налічвае каля чатырохсот аб'ектаў, якія ахопліваюць усю гісторыю Алімпійскіх гульняў. Аўкцыённы кошт некаторых экспанатаў даходзіць да $ 250 тыс. Калекцыя ўпершыню адкрыецца шырокай публіцы. Унікальная выстава размесціцца ў будынку гарадской ратушы і пачне сваю працу з 21-га чэрвеня.