1 мая ў Гомелі ўпершыню пройдзе "Парад прафесій"
17 апреля 2019

1 мая ў Гомелі ўпершыню пройдзе "Парад прафесій"

1 мая ў Гомелі ўпершыню пройдзе "Парад прафесій". Ён аб'яднае каля тысячы чалавек. Святочнае шэсце стартуе апоўдні і пройдзе па праспекце Перамогі. Пра свае працоўныя будні раскажуць прадстаўнікі 35 прафесій розных галін. Фінальнай кропкай парада стане плошча Паўстання. Тут запланавана канцэртна-забаўляльная праграма. Таксама ў гэты дзень спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы арганізуюць на набярэжнай ракі Сож. Святочныя пляцоўкі будуць працаваць ва ўсіх раёнах вобласці.
Фота: Гомельскія Ведамасці