13 лютага будзе адзначацца Сусветны дзень радыё
11 февраля 2022

13 лютага будзе адзначацца Сусветны дзень радыё

У наступную нядзелю будзе адзначацца Сусветны дзень радыё. А ўжо заўтра напярэдадні гэтай даты ў праграме "З раніцы крыху раней" на тэлеканале "Беларусь 4. Гомель" выйдзе спецсюжэт. Гледачы змогуць даведацца пра вытокі радыёвяшчання, а таксама бліжэй пазнаёміцца з усімі, хто штодня дзеліцца са слухачамі пазітыўным настроем і навінамі. Далучайцеся да тэлеэфіру з 8 да 9 раніцы. А калі прапусціце - зазірайце на інтэрнэт-рэсурсы ТРК Гомель.