Беларусь - сусветны лідэр па колькасці зуброў
16 апреля 2019

Беларусь - сусветны лідэр па колькасці зуброў

У краіне створана 11 мікрапапуляцыі зубра, самыя буйныя - Белавежская (567 асобін), Асіповіцкая (456) і Азёрская (315). З 2017 года колькасць зуброў у нашай краіне з вырасла на 107 асобін і дасягнула 1886. Пры тым што Канцэпцыяй захавання і ўстойлівага выкарыстання зуброў у Беларусі была вызначана колькасць папуляцыі на ўзроўнi, якi гарантуе яе доўгатэрміновае выжыванне - 1500 асобін. Гэтая задача ўжо перавыканана. Беларусь з'яўляецца першай у свеце краінай па колькасці вольнажывучых зуброў, - заяўляюць у прэс-службе Мінпрыроды.