Каля 390 тысяч дзяцей пройдуць аздараўленне летам
16 апреля 2019

Каля 390 тысяч дзяцей пройдуць аздараўленне летам

Каля 390 тысяч дзяцей пройдуць аздараўленне гэтым летам - прыкладна на 9 тысяч больш, чым у мінулым годзе. На вясновых канікулах у Беларусі аздаравіліся больш як 67 тысяч дзяцей. Зараз беларускія здраўніцы і аздараўленчыя арганізацыі рыхтуюцца да самага актыўнага - летняга сезона. Чакаецца, што дзяцей у гэтым годзе прымуць 146 стацыянарных летніх лагераў. А памер датацый на пуцёўкі ў іх плануецца павялічыць у межах 6% у залежнасці ад віду і тыпу лагераў.