Новы корпус Гомельскай БХМД увядуць у эксплуатацыю ў верасні
27 января 2022

Новы корпус Гомельскай БХМД увядуць у эксплуатацыю ў верасні

Новы корпус Гомельскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ўвядуць у эксплуатацыю ў верасні гэтага года. Будаўніча-мантажныя работы на сённяшні дзень выкананы на 75%. У новым будынку размешчаны чатыры надземных паверха, цокальны паверх з дэзінфекцыйных аддзяленнем і службовыя памяшканні. Новы корпус з першым злучыць пераходная галерэя.