Сёння кадравы дзень у Прэзідэнта
10 февраля 2022

Сёння кадравы дзень у Прэзідэнта

Сёння кадравы дзень у Прэзідэнта. Што тычыцца самых гучных ратацый - новым міністрам адукацыі прызначаны Андрэй Іванец. Да гэтага часу ён працаваў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук. А крэсла міністра сельскай гаспадаркі заняў Ігар Брыло. Да сённяшняга прызначэння спецыяліст працаваў у гэтым ведамстве на пасадзе першага намесніка міністра.